БЕЛ Ł РУС

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»

25.06.2026 / 22:29

Nashaniva.com

Карыстальнікі гадаюць, праз колькі Apple зразумее, што яго надурылі.

Альфа Банк памяняў назвы і знешні выгляд сваіх мабільных праграм, каб імі зноў маглі карыстацца ўладальнікі iPhone.

Пасля ўстаноўкі назвы і значкі праграм будуць адрознівацца ад звыклых, але пасля ўваходу карыстальнікі ўбачаць знаёмыя праграмы INSNC і «Альфа Бізнэс Мобайл».

Цяпер замест INSNC трэба спампаваць праграму «Разумны спадарожнік», а для выкарыстання «Альфа Бізнс Мобайл» — праграму BizKey.

Паводле інфармацыі банка, пасля ўстаноўкі кліенты атрымаюць самыя актуальныя версіі праграм з усімі новымі функцыямі, якія з'явіліся са снежня мінулага года.

Адзначаецца, што пакуль усталяванне праграмы з App Store даступнае толькі для рэгіёнаў Беларусь і Расія.

Чытайце таксама:

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Карты якіх беларускіх банкаў працуюць у Еўрасаюзе?

Каментары да артыкула