У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна
Ужо ў ліпені частка спецыялістаў адтуль выйдзе на працу ў іншыя радзільныя дамы сталіцы.
Радзільня №3 Мінска. Фота: family.by
Гінеколагі застаюцца працаваць у бальніцы №3 імя Клумава (да якой і адносіўся радзільны дом) на вуліцы Леніна. А вось спецыялістаў, якія працуюць непасрэдна з нованароджанымі, раскідалі па іншых установах аховы здароўя.
Суразмоўцы «Нашай Нівы» тлумачаць, што закрыццё радзільнага дома звязана са значным пагаршэннем дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне.
Журналістка «Нашай Нівы» патэлефанавала ў бальніцу №3 і спытала, як заключыць дамову на партнёрскія роды.
«Ужо ніяк. Зачынена радзільня з мая. Зараз будуць пераробліваць у нейкі жаночы цэнтр», — адказалі ў аддзяленні платных паслуг.
Чытайце таксама:
Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады
У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным
У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён