БЕЛ Ł РУС

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ

28.06.2026 / 18:25

Станіслаў Покуць

Адзін з карыстальнікаў Threads выклаў у сацсетцы фота тавару, які прадаецца ў Расіі пад выглядам беларускага. Але беларусу для таго, каб зразумець увядзенне ў зман, дастаткова кінуць вока на назву брэнда.

Падаваная як беларускамоўная назва марозіва, заўважанага на прылаўках адной з крам Санкт-Пецябурга, — «Алесіны сказкі». Азнаямленне з інфармацыяй пра вытворцу пацвярджае сумневы — прадукт насамрэч выраблены ў расійскім горадзе Цвер.

Сам аўтар падпісаў свой допіс «Шцірліц яшчэ ніколі не быў такі блізкі да правалу», а беларусы ў каментарах спаборнічаюць у з'едлівасці: 

«Так, тут ужо па пярэднім боку зразумела, што не наша…»

«Дастаткова «Сказак». Рэквізіты вытворцы ўжо можна не чытаць».

«Тлушчы вавёркі».

«Нешта гэтая Алеся брэша».

«Ну пасля V i Z… літара І не здзівіць…»

«Як яны не здольныя хаця б у Гугле праверыць мову, то якая там якасць вытворчасці?!»

«А потым будуць пісаць: «Беларусы, чаму ваша марозіва такое нясмачнае?»

Чытайце таксама:

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Скандальныя катлеты з грузінскай крамы аказаліся сапраўды беларускімі. «Дзюбаў, лап і хвастоў» унутры не знайшлі

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме

Каментары да артыкула