Грамадства11

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

У адной са сталічных крам, якая спецыялізуецца на продажы замежных прысмакаў і снэкаў, знайшлі цукеркі, якія ў многіх асацыююцца з дзяцінствам. На іх звярнула ўвагу мінчанка Ілона ў Threads, піша Blizko.by.

Дзяўчына ўбачыла на паліцах крамы Crispy «Кіслічку», «Шыпучку» і «Малочную кроплю», якія ў нулявыя прадаваліся ледзь не ў кожнай краме. Праўда, цяпер гэтыя цукеркі прывезлі з Ірана, а каштуюць яны 30—40 капеек за 6 грамаў.

Нягледзячы на настальгічныя ўспаміны, якія выклікаў знешні выгляд адной толькі абгорткі, многія карыстальнікі не рэкамендавалі браць гэты «кавалачак дзяцінства»:

«Лепш не траціць грошы. Прынамсі, Шыпучкам вельмі далёка да арыгінала, Кіслічка яшчэ больш-менш».

«Жудасныя цукеркі, увогуле не тыя самыя».

«Танная падробка».

Дэгустатары адзначалі, што шыпучы парашок у «Шыпучцы» не шыпеў на языку, за што цукерку так любілі. «Малочная кропля» аказалася занадта прытарна-салодкай. І толькі «Кіслічка» аказалася блізкай да сваёй «першакрыніцы».

Арыгінальныя цукеркі выпускала знакамітая ўкраінская кандытарская фабрыка Roshen, якая належыць былому прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку. Але ў 2022 годзе па зразумелых прычынах пастаўкі любых украінскіх тавараў у Беларусь спыніліся.

Каментары1

  • Спадар
    18.06.2026
    Ну ешце "камунарку"... Не падабаецца-то не бярыце, чаго гвалтаваць?

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць