БЕЛ Ł РУС

У Віцебску выбралі сабе турыстычны сімвал

30.06.2026 / 15:51

Nashaniva.com

Турыстычным сімвалам Віцебскай вобласці стаў мядзведзь. Менавіта пад гэтым брэндам рэгіён плануе прасоўваць свой турыстычны патэнцыял, паведамляе газета «Віцьбічы».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Новы турыстычны вобраз быў прадстаўлены падчас XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які нядаўна прайшоў у Мінску і Мінскай вобласці. Паводле прадстаўнікоў Віцебскага аблвыканкама, удзельнікі і госці форуму станоўча ацанілі новы сімвал.

Папулярызаваць брэнд плануюць і падчас сёлетняга Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар», які стартуе ў Віцебску 14 ліпеня.

Як адзначаецца, выбар мядзведзя ў якасці сімвала супадае з тэндэнцыяй росту папуляцыі гэтай жывёлы ў Беларусі. Паводле спецыялістаў, у апошнія гады ў краіне ўсё часцей сустракаюцца мядзведзіцы з трыма або чатырма медзведзянятамі, што лічыцца рэдкай з'явай для гэтага віду.

Чытайце таксама:

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Вызначылі дату, калі паляўнічыя разыграюць права застрэліць першых з 35 мядзведзяў

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА

Па Глыбокім гуляла медзведзяня

Каментары да артыкула