БЕЛ Ł РУС

У Прыпяці павялічваецца колькасць рыбы, раней занесенай у Чырвоную кнігу

30.06.2026 / 16:43

Nashaniva.com

У рацэ Прыпяць адзначаецца павелічэнне папуляцыі падуста — рыбы, якая да 2014 года была занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, піша партал Fishingby.com.

Звычайны падуст. Фота: fishingby.com

Як паведамляюць рыбаловы, калі раней падуст у Прыпяці трапляўся вельмі рэдка, то цяпер яго ўсё часцей ловяць аматары рыбнай лоўлі. Хоць гаварыць пра масавы вылаў пакуль рана, пры спрыяльных умовах на гэтую рыбу ўжо можна рыбачыць мэтанакіравана. Часам на кручок трапляюцца і даволі буйныя асобіны.

Спецыялісты адзначаюць, што пасля нерасту падуст трымаецца невялікімі групамі. З-за гэтага можа стварацца ўражанне, што яго мала, хоць насамрэч папуляцыя значна большая.

Падуст ловіцца на тыя ж прынады, што і іншыя карпавыя рыбы. Ён адрозніваецца рэзкай паклёўкай і пры вывожванні аказвае моцнае супраціўленне.

Павелічэнне колькасці падуста ў Прыпяці лічыцца добрым паказчыкам стану рачной экасістэмы. Калі цяперашняя тэндэнцыя захаваецца, гэты від можа канчаткова стаць адным са звычайных насельнікаў Прыпяці.

Чытайце таксама:

У Маларыцкім раёне знайшлі рэдкую расліну

У Чэрвеньскім раёне мужчына злавіў 8 рыб і заплаціў 5800 рублёў

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць

Пад Рэчыцай знялі, як воўк пераплывае раку ВІДЭА

Каментары да артыкула