БЕЛ Ł РУС

У Беларусі знікаюць уюны. Прычын адразу тры

3.07.2026 / 20:04

Nashaniva.com

Некаторыя віды рыб, якія водзяцца ў Беларусі, выклікаюць трывогу ў навукоўцаў з-за рэзкага скарачэння папуляцыі. Як расказаў старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі іхтыялогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксей Палятаеў, пад пагрозай апынуліся ўюны, піша выданне «Смартпрэс».

Фота: zarya.by

Іхтыёлаг падзяліўся нярадаснай тэндэнцыяй: колькасць уюна звычайнага ў акваторыях краіны скарацілася ў разы ў параўнанні з той, што была ў 1970— 1980‑я гады. Рыбу нават уключылі ў дадатак да новай рэдакцыі Чырвонай кнігі — «Спіс відаў, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і ўвагі ў мэтах прафілактычнай аховы».

«З-за меліярацыі ўюн страчвае месцы для свайго жыцця — пойменныя вадаёмы, заіленыя азярцы і балоты, — тлумачыць прычыны таго, што адбываецца, Аляксей Палятаеў. —

Да таго ж ягонымі малькамі актыўна харчуецца інвазіўны від рыб — ратан-галавешка. У многіх месцах, дзе жывуць уюны, колькасць ратана не рэгулюецца, бо іншыя драпежныя рыбы там не жывуць з-за неспрыяльнага кіслароднага рэжыму.

Яшчэ адна праблема ўюна — аэраманоз. Гэта заразная бактэрыяльная інфекцыя, якая прыводзіць да масавай гібелі віду ў шэрагу краін Еўропы, у тым ліку, мяркуючы па ўсім, у Беларусі».

Чытайце таксама:

У Прыпяці павялічваецца колькасць рыбы, раней занесенай у Чырвоную кнігу

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб

Каментары да артыкула