БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня

4.07.2026 / 00:48

Nashaniva.com

На гала-канцэрце каля стэлы ў Мінску ад імя Лукашэнкі яго ўдзельнікам толькі перадалі кветкі. Сам жа ён на мерапрыемства не з'явіўся.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

Раніцай на ўрачыстасцях каля Кургана Славы замест Лукашэнкі выступаў дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Таксама ад імя прэс-службы быў выдадзены тэкст ягонага віншавання, а самога яго не паказвалі.

Відаць, асабіста ўзяць удзел у мерапрыемствах Лукашэнку не дазволіла здароўе, бо толькі раніцай 3 ліпеня ён вярнуўся з «працяглай камандзіроўкі». Яна доўжылася цэлы тыдзень і ў ходзе яе Лукашэнка наведаў чатыры краіны: Расію, Кітай, Інданезію і М'янму. Вяртаючыся з апошняй, ён перанёс 12‑гадзінны пералёт.

Падчас знаходжання Лукашэнкі ў Інданезіі мясцовыя журналісты знялі, як ён з цяжкасцю спускаўся па лесвіцы. Па прыступках палітык рухаўся з прыкметнай цяжкасцю і кульгаючы, звярнула ўвагу выданне Reform.news.

Чытайце таксама:

 

Трамп пажадаў Лукашэнку «мірнага года»

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі

Візіт Лукашэнкі ў М'янму працягваўся 3 гадзіны 40 хвілін

Лукашэнку сустракалі ў Інданезіі з аркестрам і гарматамі. Але яму было не да таго ВІДЭА

Каментары да артыкула