БЕЛ Ł РУС

За хвіліну да серыі пенальці трэнер аўстралійцаў замяніў галкіпера. Дапамагло?

4.07.2026 / 06:04

Міраслаў Яноўскі

Асноўны і дадатковы час матча 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе Аўстралія — Егіпет каціўся да нічыі, калі трэнер Тоні Попавіч прыняў неадназначнае рашэнне.

Фота: Julio Cortez / AP

На апошняй хвіліне дадатковага часу ён замяніў 22‑гадовага Патрыка Біча, што выступае за «Мельбурн Сіці», на больш вопытнага гульца іспанскага «Левантэ» 34‑гадовага Мэцью Раяна.

Біч згуляў ва ўсіх трох паядынках групавога турніру, а для Раяна гэта быў дэбют на чэмпіянату свету.

У 2022 годзе аўстралійцы ўжо выкарыстоўвалі падобны тактычны ход. У фінале кваліфікацыі да чэмпіянату свету яны сустрэліся са зборнай Перу, і перад серыяй пасляматчавых пенальці замест Раяна на поле выйшаў Эндру Рэдмэйн. Тады Аўстраліі ўдалося атрымаць перамогу, піша Sports.ru.

Аднак гэтым разам замена не спрацавала.

Брамнік, які выйшаў на замену, ніводнага разу не выратаваў сваю каманду, а двое яго партнёраў не рэалізавалі свае ўдары ў серыі пенальці (вышэй варот і штанга) — у выніку зборная Аўстраліі пакінула турнір, а Егіпет у 1/8 фіналу згуляе з Аргенцінай.

Чытайце таксама:

Каба-Вэрдэ дазволіла Аргенціне выйсці ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

Партугалія ў драматычным матчы прайшла Харватыю з асабістым няшчасцем харватаў на 15‑й дадатковай хвіліне

Каментары да артыкула