Спорт44

Каба-Вэрдэ дазволіла Аргенціне выйсці ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час

У Месі ўжо 20 галоў на чэмпіянатах свету.

Фота: Chris Carlson / AP

У гульні 1/16 фіналу Аргенціна — Каба-Вэрдэ на чэмпіянаце свету ледзь не здарылася сенсацыя. Чэмпіёны свету прайшлі ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час.

Ліянель Месі адкрыў лік на 29‑й хвіліне. Вялікі аргенцінец забіў ужо 20 гол на чэмпіянатах свету і сёмы на гэтым мундыялі.

На 59‑й Дэрой Дуартэ лік зраўняў — дадатковы час.

Ужо на трэцяй хвіліне авертайма Лісандра Марцінес выводзіць Аргенціну наперад, Сідней Лопес Кабрал зраўнівае, аднак у 1/8 фіналу Аргенціну выводзіць аўтагол суперніка Дэроя Борхеса на 111 хвіліне.

Каба-Вэрдэ не выйграла ніводнага матча на чэмпіянаце свету (на групавым турніры ў афрыканскай зборнай былі тры нічыі), але яны сталі ўсеагульнымі любімчыкамі.

Аргенціна згуляе ў 1/8 фіналу з Егіптам.

А сёння а 20‑й ужо пачнуцца паядынкі 1/8 фіналу чэмпіянату свету.

Ужо вядомыя сем параў 1/8 фіналу:

  • Канада — Марока (субота, 20:00)
  • Францыя — Парагвай (ноч на нядзелю, 00:00)
  • Бразілія — Нарвегія (нядзеля, 23:00)
  • Мексіка — Англія (панядзелак, 03:00)
  • Іспанія — Партугалія (панядзелак, 22:00)
  • ЗША — Бельгія (аўторак, 03:00)
  • Аргенціна — Егіпет (аўторак, 19:00)
  • Швейцарыя — Калумбія/Гана (аўторак, 23:00).

Матчы 1/4 фіналу з 9 па 12 ліпеня, паўфіналы 14 і 15 ліпеня, гульня за бронзу — 18 ліпеня, фінал — 19 ліпеня.

Каментары4

  • Жвір
    04.07.2026
    Можна лічыць, што каманда К-В не прайграла ніводнага матча, усе зьвяла ўнічыю. Сапраўды ёсьць нагода ганарыцца такім вынікам.
  • Cud
    04.07.2026
    Каба-Вердэ 🇨🇻 годна правяла чэмпіянат. Матч Аргенціна - Каба-Вердэ адзін з найлепшых матчаў гэтага чэмпіянату.
  • Аналiтык
    05.07.2026
    Нашы людзi. Iх сцяг - БЧБ са сцягам Еўразвязу.

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў15

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць