БЕЛ Ł РУС

У мінскім скверы заўважылі разьбяную стойку для буккросінгу з Іванам Мележам

6.07.2026 / 16:44

Nashaniva.com

У скверы ў мінскім Зялёным Лузе, на вуліцы Гамарніка карыстальнік Threads заўважыў незвычайную пабудову — стойку для буккросінгу. Відэа з пабудовай аўтар выклаў у сацсетку, піша Blizko.by.

Стойка ўяўляе сабой драўляную альтанку з невялікай шафай у выглядзе вясковай хаткі з разьбой і лаўкай. Дзверцы шафы шкляныя з рамамі, яны зачыняюцца на кручок. Унутры шафы — прасторныя драўляныя паліцы для кніг. Побач высаджаныя сукуленты.

Над лаўкай побач размяшчаецца партрэт беларускага пісьменніка Івана Мележа з ягонай цытатай: «Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ».

Інсталяцыя працуе ў фармаце буккросінгу: любы чалавек можа адчыніць шафу, выбраць сабе кнігу, якая спадабалася, і забраць яе дадому. Альбо прынесці туды сваю кнігу, якая больш не патрэбная.

Чытайце таксама:

Мікалай Статкевіч анансаваў зборнік сваіх турэмных эсэ

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі

Польская даследніца беларускай ідэнтычнасці марыць пра помнік «кулаку» ў Мінску і чакае, калі Беларусь зноў адкрыецца свету

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер

Каментары да артыкула