БЕЛ Ł РУС

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты

7.07.2026 / 00:11

Міраслаў Яноўскі

Вырашальны гол на 91‑й хвіліне.

Фота: Hannah Peters — FIFA/FIFA via Getty Images

Зборная Іспаніі выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па футболе, мінімальна абыграўшы Партугалію — 1:0.

Адзіны гол на 91‑й хвіліне забіў Мікель Мерына.

У 1/4 фіналу Іспанія 10 ліпеня сустрэнецца з пераможцам пары ЗША — Бельгія, які пачнецца сёння а 3‑й ночы.

У аўторак на мундыялі два заключныя паядынкі 1/8 фіналу: Аргенціна — Егіпет (19:00), Калумбія — Швейцарыя (23:00).

Чытайце таксама:

УЕФА рэзка крытыкуе ФІФА за допуск форварда ЗША да гульні на чэмпіянаце свету пасля чырвонай карткі

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал

ФІФА адклала дыскваліфікацыю найлепшага бамбардзіра зборнай ЗША пасля званка з Белага дома

Каментары да артыкула