Спорт3535

ФІФА адклала дыскваліфікацыю найлепшага бамбардзіра зборнай ЗША пасля званка з Белага дома

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) апынулася ў цэнтры скандалу на чэмпіянаце свету. Арганізацыя ўпершыню ў гісторыі абышла правіла чырвонай карткі, якое прадугледжвае аўтаматычны пропуск матча пасля яе атрымання. ФІФА дазволіла бамбардзіру зборнай ЗША Фаларыну Балагуну згуляць у 1/8 фіналу супраць Бельгіі.

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна ўручае прэзідэнту ЗША Дональду Трампу Прэмію міру ФІФА падчас жараб’ёўкі чэмпіянату свету па футболе 2026 года, 5 снежня 2025 года. Фота: AP Photo / Stephanie Scarbrough, Pool, File

Балагун быў выдалены за грубы фол на 64‑й хвіліне сустрэчы групавога этапу супраць Босніі і Герцагавіны (2:0).

Першапачаткова заяўлялася, што пакаранне не падлягае абскарджанню, аднак пазней дысцыплінарны камітэт ФІФА прымяніў артыкул 27 свайго кодэкса і адклаў выкананне дыскваліфікацыі, прызначыўшы гульцу выпрабавальны тэрмін на адзін год.

Паводле інфармацыі спартыўнага журналіста Бэна Джэйкабса, за такім рашэннем стаіць прамое ўмяшанне Белага дома, адкуль наўпрост звязваліся з прэзідэнтам ФІФА Джані Інфанціна.

Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social падзякаваў арганізацыі за такое рашэнне: «Дзякуй ФІФА за тое, што зрабілі правільна і выправілі вялікую несправядлівасць!»

Каментары35

  • Жвір
    05.07.2026
    Цяпер чырвоная картка сьвеціць самому Інфанціна. Трэба б пачакаць афіцыйныя тлумачэньні ФІФА, калі ж іх, уцямных, ня будзе - усю кантору ў адстаўку.
  • Thank you, President Trump!
    05.07.2026
    Прэзідэнт Трамп мае рацыю заўсёды, бо бароніць сваю краіну! Хай тут боты яшчэ пасвісцяць, што ён незаконна вызваліў нашых палітвязняў! Гэта толькі нашыя лідары і лідаркі працуюць на грантадаўцаў, а сапраўдныя Прэзідэнты дбаюць пра дасягненне мэтаў сваёй нацыі!
  • И
    05.07.2026
    Телефонное «право» работают не только в Беларуси. До чего докатилась Америка. Про ФИФА и речи нету, это коррупционная продажная структура.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць