БЕЛ Ł РУС

П'яны механік скраў чужую машыну, каб сустрэцца з жанчынай. Але яна гэтага не ацаніла

7.07.2026 / 16:29

Nashaniva.com

У мінскую міліцыю паступіла паведамленне пра крадзеж службовага аўтамабіля адной са сталічных арганізацый. Машына знікла ноччу разам з 38‑гадовым механікам, які часова жыў у адным з памяшканняў прадпрыемства.

Скрыншот з відэа

Неўзабаве аўтамабіль знайшлі ў адным з раёнаў Мінскай вобласці. Высветлілася, што на ім паехаў сам работнік.

Незадоўга да гэтага мужчына пазнаёміўся ў сацыяльнай сетцы з жанчынай. Пасля кароткай перапіскі ён прапанаваў сустрэцца асабіста. Каб даехаць да новай знаёмай, ён без дазволу ўзяў чужы аўтамабіль. Аднак калі позна ўвечары дабраўся да яе дома, жанчына не адчыніла дзверы і не адказала на тэлефонныя званкі.

Пасля гэтага мужчына паехаў на найбліжэйшую стаянку, дзе падчас паркоўкі наехаў на бардзюр. Самастойна выбрацца ён ужо не змог, бо быў у стане алкагольнага ап'янення. Аўтамабіль заўважылі кіроўцы, якія праязджалі міма, і выклікалі супрацоўнікаў ДАІ.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за ўгон аўтамабіля. Таксама на яго склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Чытайце таксама:

«Ён сказаў, што накладзе праклён!» Экстрасэнс з інтэрнэту прымусіў мінчанку здзейсніць крадзеж

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы

Кіроўца, які пратараніў каменны плот у Нясвіжы, перад тым скраў машыну ў Клецку

Каментары да артыкула