Кіроўца, які пратараніў каменны плот у Нясвіжы, перад тым скраў машыну ў Клецку
Раней паведамлялася, што ў Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося. Цяпер стала вядома, што ў гэтай сітуацыі былі істотныя нюансы.

Увечары 20 чэрвеня ў Клецку ўладальнік аўтамабіля пакінуў машыну з заведзеным рухавіком каля крамы і ненадоўга адышоў. Гэтым скарыстаўся 22‑гадовы мясцовы жыхар: ён сеў за руль чужога аўто і з'ехаў.
Пасля паведамлення пра крадзеж машыны супрацоўнікі ДАІ абвясцілі план «Перахоп». Падчас пагоні ў Нясвіжы ўгоншчык страціў кантроль над аўтамабілем. Машына наскочыла на бардзюр, а пасля ўрэзалася ў агароджу. Кіроўца атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.
Цяпер сілавікі праводзяць праверку па факце крадзяжу і вырашаюць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары