БЕЛ Ł РУС

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ

8.07.2026 / 18:22

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 18 красавіка будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея, прапанаваў яшчэ падумаць над назвай музея, і сам прапанаваў новую — Нацыянальны музей Беларусі. Яна ўжо з'явілася на фасадзе новаўзведзенага будынка.

Фота: sb.by

Калі Лукашэнка прыязджаў на будаўнічую пляцоўку 18 красавіка, то на фасадзе быў надпіс «Нацыянальны гістарычны музей Беларусі».

Пасля, на здымку, які з'явіўся 19 чэрвеня, ніякага надпісу на фасадзе ўжо не было.

Цяпер надпіс зноў ёсць, але ўжо той, які прапанаваў Лукашэнка — «Нацыянальны музей Беларусі». Яго можна пабачыць на апублікаваным выданнем sb.by сумесным фота хакейнай каманды Лукашэнкі, якую адправілі паўдзельнічаць «у працоўнай акцыі на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі».

Чытайце таксама:

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь

Нацыянальны гістарычны музей на загад Лукашэнкі зменіць назву

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?

Цішком звольнілі дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея. На яго месца чакаюць адыёзнага дэпутата-камуніста Клішэвіча

Каментары да артыкула