У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі дзякуючы супрацоўніцтву з аманскімі калегамі змаглі расчытаць надпіс на шаблі XVIII стагоддзя, якая належала шляхціцу — слузе князя Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку», паведаміла прэс-служба Міністэрства культуры.

Раней лічылася, што ўзоры на клінку — гэта проста дэкаратыўная імітацыя ўсходняга пісьма. Аднак новыя даследаванні паказалі, што насамрэч гэта сапраўдны тэкст.
Працу праводзілі беларускія спецыялісты разам з калегамі з музея Амана. У выніку ўдалося ўстанавіць, што надпіс выкананы персідскім пісьмом (насталік) і мае канкрэтны сэнс.
На шаблі змешчаныя фразы, звязаныя з рэлігійнай традыцыяй: адна з іх гаворыць: «Няма героя, акрамя Алі, няма мяча, акрамя Зульфікара», другая: «Веру ў Бога».
Акрамя гэтых надпісаў, на шаблі ёсць пазалочаны надпіс на польскай мове, які сведчыць пра сувязь уладальніка з родам Радзівілаў і пацвярджае яго службу князю.
Усяго разам з аманскімі спецыялістамі ўдалося ўдакладніць характарыстыкі каля пяцідзесяці экспанатаў — зброі, даспехаў і манет.
У будучыні гэтыя прадметы плануюць паказаць у новай экспазіцыі музея.
На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?
Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі перайшоў у Расіі з мемарыяла «Катынь» у музей рэвалюцыі 1905 года
Цішком звольнілі дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея. На яго месца чакаюць адыёзнага дэпутата-камуніста Клішэвіча
Каментары