Грамадства1515

Цішком звольнілі дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея. На яго месца чакаюць адыёзнага дэпутата-камуніста Клішэвіча

Аляксандр Храмы займаў пасаду з 2021 года. Ён адкрыта казаў, што падыход да гісторыі сёння вызначаецца «рашэннем прэзідэнта».

Нацыянальны гістарычны музей. Ілюстрацыйнае фота

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі змянілася кіраўніцтва. Як стала вядома «Нашай Ніве», 50‑гадовы Аляксандр Храмы больш не дырэктар: ён пакінуў пасаду ў гэтым месяцы. Зараз яго абавязкі выконвае намесніца, новага кіраўніка пакуль не прызначылі.

Публічна пра звальненне Храмога не паведамлялася. Яго імя проста прыбралі з сайта музея.

На суботніку 18 красавіка, калі Лукашэнка паехаў на будаўніцтва новага Нацыянальнага гістарычнага музея, Храмога ў кадры відаць не было. Даклад пра музей рабіў нядаўна прызначаны міністр культуры Марат Маркаў. 

Аляксандр Храмы ўзначаліў Нацыянальны гістарычны музей у красавіку 2021 года. Ён педагог па адукацыі. Спачатку працаваў па спецыяльнасці, пасля рабіў кар'еру ў музеях. Быў вучоным сакратаром у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» (2011-2013), загадчыкам экспазіцыйна-выставачнага аддзела, намеснікам дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея (2013‑2019). У 2019‑2021 узначальваў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Аляксандр Храмы

Храмы адкрыта казаў, што падыход да гісторыі вызначаецца «рашэннем прэзідэнта», і што беларусы павінны ганарыцца сваёй гісторыяй у зададзенай інтэрпрэтацыі.

За гэтыя гады музей усё мацней уключаўся ў дзяржаўную ідэалагічную машыну і сумесныя праекты з Расіяй. 

У кулуарах абмяркоўваюць, што новым дырэктарам можа стаць камуніст Сяргей Клішэвіч. Гэты адыёзны дэпутат Палаты прадстаўнікоў не мае дачынення да музейнай справы. Ён быў першым сакратаром Мінскага гаркама БРСМ і ідэолагам Мінгарвыканкама.

У 2016 годзе на адкрыцці помніка Леніну ў Мінску дапамагаў амапаўцам затрымліваць Змітра Дашкевіча. 

Клішэвіч прапаноўваў замяняць настаўнікаў вайсковымі пенсіянерамі, называў анучай нацыянальны сцяг, а ў 2020‑м паказваў фак аўтамабілістам, якія сігналілі на праспекце Незалежнасці.

Сяргей Клішэвіч паказвае фак аўтамабілістам, якія сігналілі ў знак асуджэння на праспекце Незалежнасці 20 жніўня 2020 года

Ён абвінавачваў пратэстоўцаў у кіраванні звонку і выступаў за адлічэнне студэнтаў за ўдзел у пратэстах.

У маі 2026 года Клішэвіч збіраецца абараніць дысертацыю па тэме «Камсамол Беларусі ва ўмовах трансфармацыі савецкага грамадства (1985‑1991)».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Пытанне
    22.04.2026
    Камуніст? Як выразна беларусы асудзілі камунізм і савецкцю сістэму? У перыяд 1991-2020 ці пасля 2020. Бо далей вельмі часта бачна, як працяг БССР фашизмом называюць, нібыта пад капірку камуністычнай прапаганды, (не)парадаксальна.
  • ::
    22.04.2026
    Меў рацыю Дашкевіч, што народ не асудзіў камунізм вось і эфекты.
  • Ёсік
    22.04.2026
    У лукашэнкі прэзідэнтам можа быць толькі ён, а астатнія пасады могуць займаць абы хто, толькі не адмыслоўцы. Што атрымліваецца ў выніку бачым апасьля некалькіх месяцаў кіраваньня - нічога, адкат у мінулае, зь якога выйсьця няма, прасьцей зачыніць, ці, нават, разбурыць, зьнішчыць і забыцца.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць