БЕЛ Ł РУС

Італія высылае за шпіянаж двух расійскіх вайсковых аташэ

9.07.2026 / 17:15

Nashaniva.com

Як паведаміў міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні, расійскія вайсковыя аташэ ў гэтай краіне Іван Гарбачоў і Міхаіл Астахаў павінны пакінуць краіну на працягу трох дзён. Такое рашэнне прынята пасля расследавання, праведзенага пракуратурай Рыма.

Пасольства Расіі ў Італіі. Фота: facebook.com/ambrusitalia

Паводле слоў Антоніа Таяні, Расія працягвае выкарыстоўваць гібрыдныя метады супраць заходніх краін, у тым ліку Італіі, што з'яўляецца сур'ёзным і непрымальным умяшаннем у дзейнасць дзяржаўных інстытутаў і пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Рашэнне аб высылцы было прынята пасля таго, як у Рыме затрымалі двух былых супрацоўнікаў італьянскіх спецслужбаў па падазрэнні ў перадачы сакрэтнай інфармацыі чалавеку, якога лічаць агентам расійскай разведкі і які карыстаецца дыпламатычным імунітэтам.

Чытайце таксама:

У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін

Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў

Суд адмовіўся разглядаць справу затрыманай у Кіеве беларускай журналісткі Кардаш

Каментары да артыкула