БЕЛ Ł РУС

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў

10.07.2026 / 18:05

Nashaniva.com

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі («Мадзяр») заявіў, што ўночы 10 ліпеня ў акваторыі на падыходах да акупаванага Крыма былі нанесены ўдары па 13 суднах, якія, паводле яго слоў, уваходзяць у так званы «ценявы флот» Расіі.

Скрыншот з відэа

Роберт Броўдзі сцвярджае, што сярод цэляў, якія ўдалося знішчыць, былі дзесяць танкераў, адзін сухагруз, адзін паром і адзін марскі буксір. Паводле яго інфармацыі, усе гэтыя судны знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Таксама «Мадзяр» паведаміў, што за апошнія пяць сутак падраздзяленні беспілотных сістэм знішчылі 48 плывучых сродкаў, і назваў гэта вынікам сістэматычнага аслаблення расійскай лагістыкі на моры.

Акрамя таго, ён заявіў, што ў межах аперацыі пад назвай «Крымскі рубільнік off» уночы 10 ліпеня былі атакаваныя пяць электрападстанцый у акупаваным Крыме. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра аб'екты ў населеных пунктах Малочнае, Сакі, Еўпаторыя і Мядзведзева.

Паводле гэтай жа заявы, цягам ночы беспілотнікі таксама нанеслі ўдары па 41 вайсковым аб'екце на тэрыторыі Крыма і паўднёвай частцы акупаваных тэрыторый Украіны. Акрамя таго, паведамляецца, што за суткі на лініі фронту ўдалося знішчыць 1660 варожых цэляў, у тым ліку, як сцвярджаецца, ліквідаваныя 426 расійскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Чарговая атака БПЛА на Расію — гараць дзве нафтабазы, у Таганрогскім заліве пашкоджаны танкеры

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым

Міністр абароны Украіны: Найбліжэйшым часам Крым ператворыцца ў востраў

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні

Каментары да артыкула