БЕЛ Ł РУС

У папулярнай расійскай халве знайшлі лішак кадмію

10.07.2026 / 21:12

Nashaniva.com

У Беларусі з продажу здымаюць партыю сланечнікавай халвы «Эканом» пасля таго, як у ёй выявілі перавышэнне дапушчальнай нормы кадмію — цяжкага металу, які можа назапашвацца ў арганізме і быць небяспечным для здароўя, піша «Мінская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Парушэнне выявілі спецыялісты дзяржаўнага санітарнага нагляду падчас праверкі ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці.

Гаворка ідзе пра сланечнікавую халву масай 350 грамаў, вырабленую 28 лютага 2026 года. Тэрмін яе прыдатнасці заканчваецца 28 кастрычніка 2026 года.

Вытворцам прадукцыі з'яўляецца расійскае ТАА «Азоўская кандытарская фабрыка» з падмаскоўных Мыцішчаў, а пастаўляе яе ў Беларусь кампанія ТАА «Здаровы прадукт».

Санітарная служба паведамляе, што гэтая партыя не адпавядае патрабаванням бяспекі, таму яе здымаюць з продажу.

Чытайце таксама:

Ці гэта дакладна можна есці? 10 беларускіх прадуктаў, якія вас здзівяць

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?

Каментары да артыкула