БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене

11.07.2026 / 22:46

Nashaniva.com

14—15 ліпеня Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Aspen Security Forum — адным з найбуйнейшых міжнародных форумаў, прысвечаных пытанням бяспекі і знешняй палітыкі, паведаміла прэс-служба палітыка. 

Святлана Ціханоўская. Фота прэс-службы палітыка

Мерапрыемства пройдзе ў горадзе Аспен, што ў штаце Каларада, і збярэ палітыкаў, вайскоўцаў, дыпламатаў, экспертаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.

15 ліпеня Ціханоўская выступіць на панэльнай дыскусіі «Еўропа ў перыяд перамен». Разам з ёй удзел у абмеркаванні возьмуць генеральны сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Белен Марцінэс Карбанэль і міністр абароны і знешняга гандлю Бельгіі Тэа Франкен. Мадэратарам сустрэчы стане аглядальнік выдання The Washington Post Пітэр Шпігель.

У праграме форуму таксама заяўленыя прэзідэнтка Генеральнай Асамблеі ААН Аналена Бербак, былы Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе Крыстафер Каволі, кіраўнік Міжнароднага энергетычнага агенцтва Фаціх Біраль, былы намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Стывен Біган, амерыканскія сенатары, прадстаўнікі Белага дома, НАТА, Еўрапейскага саюза, а таксама міжнародных кампаній і вядучых сродкаў масавай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю

Ціханоўская прыехала на хутар да былых палітвязняў

Ціханоўская павіншавала амерыканцаў з Днём незалежнасці

Каментары да артыкула