Колькасць ахвяраў землятрусу ў Венесуэле перавысіла 4300
Колькасць загінулых у выніку двух моцных землетрусаў у Венесуэле перавысіла 4 тысячы чалавек. Паводле апошніх афіцыйных звестак, ахвярамі стыхіі сталі не менш як 4 333 чалавек, яшчэ 16 740 атрымалі траўмы. Акрамя таго, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак. 18 437 чалавек, якія страцілі дах над галавой, размешчаныя ў часовых лагерах.
Фота: AP
Абодва землятрусы адбыліся 24 чэрвеня з інтэрвалам у 39 секунд. Магнітуда першага склала 7,2, другога — 7,5. Гэта быў наймацнейшы землятрус у Венесуэле за больш чым сто гадоў. Найбольш пацярпеў прыбярэжны штат Ла-Гуайра, дзе былі разбураныя цэлыя кварталы жылых дамоў.
Пошукава-выратавальныя работы ўжо завершаныя, аднак сваякі загінулых працягваюць шукаць сваіх блізкіх сярод завалаў, каб мець магчымасць іх пахаваць.
11 ліпеня ў цэнтры Каракаса адбыўся яшчэ адзін землятрус магнітудай 3,0. Ён выклікаў кароткачасовую паніку, з будынкаў былі эвакуяваныя людзі.
Улады краіны адзначаюць, што ліквідацыя наступстваў катастрофы запатрабуе вялікіх рэсурсаў. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый ужо звярнулася з заклікам выдзеліць амаль 300 мільёнаў даляраў на гуманітарныя і аднаўленчыя работы.
Часовая прэзідэнтка Венесуэлы Дэлсі Радрыгес таксама заклікала размарозіць замежныя актывы краіны для фінансавання аднаўлення. У прыватнасці, яна папрасіла Вялікабрытанію разблакаваць каля 30 тон венесуэльскага золата, якое знаходзіцца пад санкцыямі.
Чытайце таксама:
У Венесуэле мужчына правёў пасля землятрусу пад заваламі 8 дзён. Яго ўратавала вартавая будка
Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму
Ля ўзбярэжжа Венесуэлы адбыўся новы землятрус
Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не
У Венесуэле выратавалі 60‑гадовую жанчыну пасля 86 гадзін пад заваламі