БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА

13.07.2026 / 20:46

Nashaniva.com

Жыхар Гомеля, які падчас навальніцы пераходзіў пешаходны мост паміж мікрараёнамі Стары Аэрадром і Сельмаш, выпадкова зняў на відэа ўдар маланкі, што адбыўся зусім блізка ад яго, піша «Метэавайб».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

На запісе відаць, як мост залівае моцны дождж, а парывісты вецер дзьме збоку. У нейкі момант усё навокал на імгненне асвятляе яркая ўспышка, пасля чаго адразу раздаецца магутны гром. Мяркуючы па відэа, маланка ўдарыла зусім побач з аўтарам запісу.

Пасля моцнай навальніцы ў Гомелі гарадскія службы працягваюць ліквідаваць яе наступствы. У раёне аўтавакзала і аддзялення «Белпошты» адпампоўвалі ваду з падтопленых тэрыторый. Таксама паведамлялася, што быў парушаны рух транспарту па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Савецкай, Яфрэмава, а таксама па праспектах Леніна і Перамогі, але ён ужо адноўлены.

Чытайце таксама:

У аўторак чакаецца да +30°C

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу

У Беларусь вернецца цяпло, але без экстрэмальнай спёкі

Сіноптыкі расказалі, калі чакаць сыходу цыклону «Бернадэт»

Каментары да артыкула