Грамадства33

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу

Падчас моцнай непагадзі многія выключаюць свае гаджэты, баючыся стаць мішэнню для электрычнага разраду. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях патлумачылі, як мабільныя тэлефоны ўплываюць на бяспеку падчас навальніцы.

Фота з сацсетак

Як адзначаюць ратавальнікі, цалкам адключаць мабільны тэлефон падчас навальніцы не патрабуецца. Сучасныя смартфоны бяспечныя для выкарыстання: яны не прыцягваюць маланку і не ствараюць умоў для яе ўдару.

Рэальная небяспека ўзнікае толькі тады, калі чалавек трымае тэлефон у руках і пры гэтым знаходзіцца на адкрытай прасторы — напрыклад, у чыстым полі ці на ўзвышшы. У такім выпадку чалавечае цела становіцца самым высокім аб'ектам на мясцовасці. Рызыка паражэння павышаецца не з-за самога тэлефона, а менавіта з-за неабароненага стану чалавека. Выпраменьванне смартфона тут ні пры чым.

Менавіта таму галоўнае правіла — не карыстацца тэлефонам на вуліцы, калі паблізу няма надзейнага ўкрыцця.

Што тычыцца памяшканняў, то тут мабільнай сувяззю можна карыстацца без абмежаванняў. Галоўнае — пазбягаць правадных прылад і не стаяць каля вокнаў.

Каб перачакаць навальніцу без наступстваў, ратавальнікі рэкамендуюць выконваць базавыя правілы бяспекі.

Калі вы знаходзіцеся дома

Зачыніце вокны, трымайцеся далей ад іх і адкрытых прастор.

Не карыстайцеся праваднымі тэлефонамі і не дакранайцеся да бытавой тэхнікі, уключанай у разетку.

Пазбягайце блізкасці да металічных канструкцый.

Калі навальніца заспела на вуліцы

Тэрмінова ўкрыйцеся ў найбліжэйшым будынку або аўтамабілі.

Калі вы знаходзіцеся ў лесе, то лепш схавацца сярод нізкарослай расліннасці. Заўсёды трымайцеся падалей ад ліній электраперадач і адзіночных высокіх дрэў.

Катэгарычна забараняецца бегаць, купацца ў вадаёмах і падыходзіць да вады.

Веласіпедыстам і матацыклістам трэба неадкладна спыніць рух, адысці ад свайго двухколавага транспарту прыкладна на 30 метраў і перачакаць непагадзь там.

Калі сховішча няма зусім, знайдзіце сухую яму ці траншэю, прысядзьце туды (або ляжце на зямлю), схіліўшы галаву.

Калі вы знаходзіцеся ў кампаніі, то лепш прысесці на кукішкі паасобку і не дакранацца да іншых людзей.

Каментары3

  • Ivy
    12.07.2026
    Дакладна прыцягвае.
    Гадоў 10 - 15 таму ў адным райцэнтры маланка забіла дзяўчыну якая ў полі па тэлефону размаўляла з матулей пад час навальніцы.
    На вуліцы карыстацца мабільнікам ў навальніцу вельмі небяспечна.
  • Найперш не галасі!
    12.07.2026
    Ivy, вы ж чытайце рэкамендацыі: не стаяць ў полі, не быць самым высокім правадніком току над паверхняй зямлі. Калі стаіш слупам, то ўжо без розніцы з тэлефонам ты ці без.
    Таму і купацца нельга: на возеры ты самы высокі праваднік току над вялікай плошчай. Прабой ізалятара(паветра) будзе якраз праз цябе.
    Паветра не праваднік току, паветра ізалятар, а прабівае па шляху найменшага супраціўлення - там дзе бліжэй, дзе меншае супраціўленне.
    Таму не тырчаць, як слуп, не хавацца пад самым высокім дрэвам, не ехаць на высокім металічным ровары, а легчы, сесці, ідэальна ў ямку, ніжэй за паверхню зямлі.
  • лол
    13.07.2026
    Ivy, чым людзі чытаюць - дзіву даюся

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць