БЕЛ Ł РУС

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку

14.07.2026 / 09:00

Баляслаў Ліманоўскі

На 33‑гадовую Эльвіру Ільіну, маці трох дачок і ўладальніцу івэнт-агенцтва, завялі крымінальную справу. Жанчыну судзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Эльвіра Ільіна. Фота з яе старонкі Укантакце

Эльвіра Ільіна нарадзілася ў 1992 годзе, жыве ў аграгарадку Самахвалавічы Мінскага раёна.

З мужам яны выхоўваюць трох дачок, якіх у сваіх сацсетках з гумарам яна называе то «прынцэсамі», то «цмокамі», адзначаючы, што з імі кожны дзень ператвараецца ў вясёлую вар'ятню.

Як мінімум з 2018 года жанчына працавала як індывідуальны прадпрымальнік і вяла ўласны бізнэс. Эльвіра кіравала Event Agency Imbir: займалася арганізацыяй і дэкорам святаў любой складанасці, стварэннем фотазон і кэндзі-бараў, а таксама вітрыністыкай. Паводле адкрытых даных, яе асноўным відам дзейнасці быў інтэрнэт-гандаль, таксама яна здавала ў арэнду памяшканні пад мерапрыемствы.

Звычайнае жыццё шматдзетнай маці перарваў палітычны пераслед. Ці была яна ў СІЗА — невядома. Але ў гэтым годзе Мінскі абласны суд вынес Эльвіры прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Жанна з Мазыра працавала ў Познані, але вярнулася ў Беларусь. І яе кінулі ў СІЗА за палітыку

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»

Каментары да артыкула