Грамадства1010

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне

34‑гадовую Марыю Пашкоўскую з Гомельшчыны, якая любіць ратаваць жывёл і не баіцца публічна выказваць сваю пазіцыю, адправілі за краты. Яе абвінавацілі ў «паклёпе» на Лукашэнку і «садзейнічанні экстрэмізму».

Марыя Пашкоўская ў 2019 годзе на пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Фота «Нашай Нівы»

Марыі Пашкоўскай 34 гады. Яна родам са Жлобіна. Дзяўчына ў 2009‑м скончыла гомельскую гімназію №46 імя Блеза Паскаля. Пасля гэтага яна паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і атрымала дыплом у 2014-м.

Па-за вучобай і працай Марыя заўсёды захаплялася прыродай: яна любіць птушак і па магчымасці займаецца выратаваннем жывёл.

Дзяўчына заўсёды мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю. Яшчэ падчас пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй у 2019‑м яна казала: «Вельмі лёгка страціць незалежнасць, але адваяваць яе будзе немагчыма. Дрэнна, што выйшлі адзінкі, але адзінкі ратуюць свет, а не масавасць».

У ліпені 2020 года Марыя прыйшла на перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Жлобіне з плакатам, каб выказаць пратэст супраць «выбараў без выбару».

Яна казала, што не падтрымлівае аніводнага з кандыдатаў, але патрабавала ад апазіцыйных палітыкаў выразна асудзіць канфлікт ва Украіне і акупацыю Крыма.

У ліпені 2026 года стала вядома пра прысуд Пашкоўскай. Гомельскі абласны суд прызнаў Марыю вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці»), а таксама паводле частак 1 і 2 артыкула 367 («паклёп на Лукашэнку»). 

Ёй прысудзілі хімію з накіраваннем, але дакладны тэрмін невядомы.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай.

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбылася ўцечка інфармацыі, і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Ё
    11.07.2026
    Нармальная адэкватная пазіцыя была ў дзяўчыны. Я бы сказаў, адзіная правільная. Гэтыя “хі-хі, Крым греческій”, “Сейчас не время”, “Не делайте із Россіі врага”, - усё гэта не сур’ёзная палітыка, а яе адсутнасць, хітражопасць і інфантылізм. У выніку атрымалі кандыдатаў ня здольных ні кіраваць, ні ставіць зразумелыя мэты. Такія кандыдаты-гора для краіны.
  • Беларус з-пад Маладэчна
    11.07.2026
    Трымайся!
  • Санта Бэрримор
    11.07.2026
    Важно знать имена судьи и прокурора.

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць