Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ дзве арганізацыі
У Беларусі ў спіс так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў» уключылі яшчэ два праекты — Kamaroŭka і «Беларускае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння 1514», піша «Вясна».
Кіраўнік праекта Kamarouka Дзмітрый Завадскі
МУС прызнала такім фарміраваннем «Беларускае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння 1514». Паводле ведамства, да яго маюць дачыненне Андрэй Трацэўскі, Станіслаў Шашко і Кірыл Балахонаў.
Падраздзяленне 1514 складаецца з беларускіх добраахвотнікаў і ўваходзіць у склад «Спецпадраздзялення Цімура» Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.
КДБ, у сваю чаргу, уключыў у гэты спіс праект Kamaroŭka. Паводле інфармацыі спецслужбы, з ім звязваюць Дзмітрыя Завадскага, Вольгу Касянчук і Ксенію Каменку.
Праект Kamaroŭka пазіцыянуе сябе як міжнародны маркетплэйс беларускіх тавараў, дзе прапануецца прадукцыя беларускіх вытворцаў — ад прадметаў інтэр'еру да адзення.
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»
У Беларусі — 365 экстрэмісцкіх фармаванняў і арганізацый
Запрацаваў сайт адноўленай Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat