Грамадства55

Запрацаваў сайт адноўленай Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat

«На сёння Kamunikat удалося аднавіць практычна да таго стану, у якім ён быў да атакі», — пра гэта паведаміў Яраслаў Іванюк на творчай сустрэчы з чытачамі ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве, піша Reform.news.

Фота: Reform.news

Заснавальнік Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі і выдавец прызнаўся, што адмыслова не рабіў загадзя публічнай заявы, каб не даваць магчымасць хакерам сапсаваць добрую навіну.

«Ад сёння бібліятэка даступная, жыве і працуе», — зазначыў ён.

Назаўсёды «згубіліся» адзінкавыя файлы, пераважна гэта ілюстрацыі да архіўных навін.

Як падкрэсліваецца на сайце бібліятэкі, пасля атакі каманда ўзмацніла меры бяспекі наколькі гэта магчыма — «перагледзелі падыходы да рэзервовага капіравання, узмацнілі абарону сайта, перабудавалі частку працэсаў так, каб праект быў больш устойлівы да падобных атак у будучынi».

У планах праекта — новы сайт на сучасным рухавіку.

«Найбольш важкая задача — «падружыць» з ім архівы, што маем. Але мы гэта зробім», — адзначаюць стваральнікі.

7 траўня 2026 сервер Kamunikat.org быў моцна атакаваны, у выніку чаго былі выдалены ўсе файлы, якія збіраліся на працягу 25 гадоў. Цяпер бібліятэку ўдалося аднавіць.

Напрыканцы 2025 года рэжым прызнаў змест сайта бібліятэкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». 3 сакавіка 2026 года беларускі КДБ уключыў Kamunikat у склад неіснуючай «кааліцыі друкаваных выдавецтваў» і абвясціў «экстрэмісцкім фармаваннем».

Каментары5

  • 1
    19.06.2026
    Малайцы!!!
  • Антак
    19.06.2026
    Трэба каб былі рэзэрвы, бо рашысты-лукашысты праклятыя ужо не першы раз хакерскія атакі робяць на Камунікат
  • Юры
    19.06.2026
    Выдавецтва Камунікат таксама класнае, цікавыя кнігі выпускаюць

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект17

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект17

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць