БЕЛ Ł РУС

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец

14.07.2026 / 20:07

Nashaniva.com

У польскім горадзе Лодзь невядомы мужчына напаў на выпадковага мінака, бо памылкова палічыў яго ўкраінцам. Інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня ў цэнтры горада на алеі Пілсудскага, піша Rmf24.pl.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Паводле слоў пацярпелага, нападнік падышоў да яго, калі ён размаўляў па тэлефоне, ударыў некалькі разоў і пачаў абражаць, заяўляючы, што яму нібыта «не месца ў гэтай краіне».

Пацярпелым аказаўся грамадзянін Польшчы. У выніку нападу ён атрымаў сур'ёзныя траўмы галавы, пашкоджанні носа і сківіцы, пасля чаго быў дастаўлены ў бальніцу. На наступны дзень мужчына звярнуўся ў паліцыю.

Праваахоўнікі шукаюць нападніка. Яны ўжо атрымалі запісы з камер відэаназірання і звяртаюцца да сведкаў здарэння.

У паліцыі адзначылі, што канчатковы матыў дзеянняў нападніка можна будзе ўстанавіць толькі пасля яго затрымання і допыту.

Чытайце таксама:

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны

«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце

Каментары да артыкула