Інцыдэнт здарыўся на фоне абвастрэння адносін Польшчы і Украіны.

У Польшчы затрымалі 36‑гадовага грамадзяніна Украіны, які, як сцвярджаецца, пагражаў у сацсетках прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму, паведамляе polsatnews.pl.
Паліцыя атрымала матэрыял з апублікаванай у інтэрнэце размовай, падчас якой нібыта і прагучалі пагрозы смерцю, і знайшла таго чалавека.
Верагодна, 36‑гадоваму ўкраінцу выставяць абвінавачанне ў знявазе канстытуцыйнага органа Польшчы ў сувязі з выказваннем пагроз у адрас прэзідэнта (арт. 226 Крымінальнага кодэкса Польшчы), патлумачылі ў паліцыі.
За гэта можа гразіць штраф або пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.
Інцыдэнт здарыўся на фоне абвастрэння адносін Польшчы і Украіны. Пасля таго як Уладзімір Зяленскі назваў элітнае падраздзяленне сіл спецаперацый у гонар герояў УПА, Наўроцкі пазбавіў яго ордэна Белага Арла — найвышэйшай узнагароды краіны. У адказ на гэта шэраг украінскіх палітыкаў адмовіліся ад узнагарод, якія ім выдала Польшча.
Каментары