«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку
Кадрамі з Бабруйска ў Тhreads падзялілася карыстальніца з нікам tinnalexx. На відэа бачна, што вада ў фантане брудная, сама яна і дно фантана пакрыліся незразумелым жоўта-зялёным налётам, піша «МогилевОнлайн».
Скрыншот з відэа
«Пара б ужо крыху яго абнавіць. Дзеці з фантанаў палкамі ціну вылоўлівалі, тое яшчэ відовішча, добра хоць весела ім было», — напісала аўтарка паста.
Іншыя бабруйчане падтрымалі дзяўчыну ў каментарыях:
«Хутка жабы будуць».
«Прыгожае балота».
«У адпачынку ўсе… Мабыць, пару гадоў ужо».
«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя фантаны».
Чытайце таксама:
У Магілёве стаў працаваць адкрыты скаладром. Ён самы высокі ў Беларусі
У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ
У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ
У Магілёве адкрыюць спеўны фантан з выкананнем «Белавежскай пушчы»