Грамадства

У Магілёве стаў працаваць адкрыты скаладром. Ён самы высокі ў Беларусі

У Магілёве на тэрыторыі СДЮШАР «Вікторыя» ўрачыста адкрылі новы скаладром вышынёй 17 метраў — гэта прыкладна як пяціпавярховы дом. Як сцвярджаюць гарадскія ўлады, гэта самы высокі скаладром пад адкрытым небам ва ўсёй краіне.

Аб'ект адпавядае алімпійскім стандартам і мае дзве трасы: адна на складанасць уздыму, а другая на хуткасць.

У Магілёве спартыўным скалалажаннем займаюцца каля 300 дзяцей. Аддзяленне гэтага віду спорту ў СДЮШАР «Вікторыя» працуе з верасня мінулага года.

Трэнерка Марыя Самсонава адзначыла, што з'яўленне скаладрома стала важнай падзеяй не толькі для Магілёва, але і для ўсёй Беларусі, бо спартсмены атрымалі сучасную пляцоўку для трэніровак.

На адкрыцці прайшлі спаборніцтвы з удзелам спартсменаў з Магілёва, Гомеля, Мар'інай Горкі, Шклова і Бабруйска. Новы аб'ект высока ацаніў і 17‑гадовы рэкардсмен Беларусі па хуткасным скалалажанні Ігнат Максімаўцоў, які мае нацыянальны рэкорд — 5,9 секунды.

Пакуль скаладром даступны толькі для спартсменаў і знаходзіцца на тэрыторыі спартыўнай школы пад аховай. Аднак улады прапрацоўваюць магчымасць адкрыць яго і для жыхароў ды гасцей горада пад наглядам інструктараў.

Адкрыццё скаладрома стала адным з мерапрыемстваў да Дня горада Магілёва. Таксама тут у найбліжэйшыя дні плануецца адкрыццё святломузычнага фантана на рацэ Дубравенка, правядзенне гарадскіх фестывальных мерапрыемстваў і вялікага канцэрта з феерверкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць