Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА
Дзікія тарпанападобныя коні, якіх некалькі гадоў таму выпусцілі на волю ў раёне Налібоцкай пушчы, гэтым летам сталі часцей з'яўляцца каля людзей і дарогі М6 Мінск — Гродна. Калі раней іх звычайна можна было ўбачыць толькі здалёк у палях, то цяпер яны ўсё часцей падыходзяць да месцаў, дзе бываюць людзі.
Скрыншот з відэа
Асаблівую ўвагу прыцягнулі незвычайныя паводзіны табуна каля вёскі Даўбені ў Валожынскім раёне. Некалькі дзікіх коней сталі выкарыстоўваць аўтобусны прыпынак каля трасы як месца для адпачынку ў гарачыя дні, піша выданне «Анлайнер». Адпаведнае відэа яму прыслала чытачка.
Прычына такіх паводзін, верагодна, у спякоце. У адкрытым полі жывёлам цяжка знайсці абарону ад моцнага сонца, а пад дахам прыпынку ёсць цень і больш камфортныя ўмовы. Таму коні пачалі прыходзіць туды, каб схавацца ад спёкі.
Дзікія тарпанападобныя коні ў палях каля трасы М6 ужо сталі своеасаблівай мясцовай адметнасцю. Людзі часта заўважаюць іх падчас паездак, аднак у гарачае надвор'е жывёлы самі сталі набліжацца да інфраструктуры, якую звычайна выкарыстоўваюць людзі.
Чытайце таксама:
У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА
У Налібоцкай пушчы назіраецца бэбі-бум
На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА
У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача