БЕЛ Ł РУС

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада

16.07.2026 / 21:24

Nashaniva.com

Яўген 6 ліпеня стаў бацькам другі раз і з гэтай нагоды прабег 42 кіламетры вакол роднай Нароўлі. Робіць падобнае ён не першы раз — 4 гады таму, калі ў яго нарадзілася дачка, ён праехаў на ровары амаль 220 кіламетраў, піша выданне «Моцныя навіны».

Скрыншот з відэа

Гэтым разам мужчына прабег больш за 42 кіламетры, прысвячаючы свой марафон жонцы, якая нарадзіла яму другое дзіця.

Забег даўся Яўгену няпроста, хоць ён намагаўся падрыхтавацца — расклаў загаддзя па маршруце бутэлькі з вадой. 

Нягледзячы на тое, што апошнія кіламетры ён ледзь змог дайсці, гэты жэст атрымаўся надзвычай прыгожым прызнаннем у каханні сваёй жанчыне.

Чытайце таксама:

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына

Беларуска пры родах атрымала рэдкае ўскладненне: «Выпісалі са стомай у боку»

Каментары да артыкула