Рыжанкоў паляцеў у Мазамбік
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў з 16 па 18 ліпеня знаходзіцца з афіцыйным візітам у Мазамбіку, паведамляе БелТА.
Максім Рыжанкоў. Фота: Alexander Nemenov Pool Photo via AP
Як паведамляе Міністэрства замежных спраў, у праграму гэтага візіту ўваходзяць перамовы на высокім узроўні, сустрэчы з прадстаўнікамі профільных міністэрстваў, а таксама мерапрыемствы з удзелам дзелавых колаў дзвюх краін.
Раней Аляксандр Лукашэнка выказваўся пра перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Мазамбікам. 19 лютага падчас сустрэчы са старшынёй Сената Зімбабвэ Мэйбл Мемары Чынамонай ён прапанаваў рэалізаваць трохбаковы праект з удзелам Беларусі, Зімбабвэ і Мазамбіка па будаўніцтве марскога порта.
Як лічыць Лукашэнка, Беларусі неабходна атрымаць апорны пункт на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Афрыкі. Ён адзначыў, што будаўніцтва порта ў Мазамбіку і аднаўленне чыгуначных зносін паміж гэтай краінай і Зімбабвэ дазволіла б стварыць лагістычны цэнтр для паставак беларускіх тавараў, а таксама прадукцыі іншых дзяржаў, у тым ліку Расіі, на поўдні афрыканскага кантынента.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прапанаваў Зімбабвэ пабудаваць порт у Мазамбіку
Рэшткі «Вагнера» на чале з сынам Прыгожына стварылі наркаімперыю ў ЦАР
Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання