Беларус пра адстаўку Фёдарава: Вера ў непагрэшнага тэхнакрата невыкараняльная
«Жыве ўяўленне, што бізнэс-практыкі са сферы, якая стала паспяховай шмат у чым праз спрыяльную міжнародную кан'юнктуру і волю Божую, можна спакойна і лёгка скапіяваць і маштабаваць на дзяржаўнае ўпраўленне, абарону і палітычную сферу. ЛІчбавізаваць дзеля лічбавізацыі», — піша ў сябе ў фэйсбуку бізнэс-аналітык Максім Маханькоў.
Міхаіл Фёдараў. Фота: AP Photo/Dan Bashakov
Канфлікт ва Украіне вакол пасады міністра абароны, персанальны канфлікт Фёдарава і Сырскага, а таксама рэакцыя ўкраінскага грамадства на гэты канфлікт падсвяціла адзін цікавы феномен.
Скажу адразу, я не буду крытыкаваць ні Фёдарава, ні Сырскага, ні любога іншага ўкраінскага вайскоўца ці цывільнага, занятага ў абароне, якія разам бароняць Украіну ад русафашысцкай гадзіны — хвала і павага кожнаму з іх.
Але пра пратэсты ўсё ж сказаць варта. Абсалютна ўпэўнены ў тым, што большасць людзей выйшла на пратэсты не за Фёдарава як такога. Больш за тое, я абсалютна ўпэўнены, што большасць пратэстоўцаў у прынцыпе сабе слаба ўяўляюць, як ацэньваць эфектыўнасць працы міністра абароны падчас вайны. Без абраз, кіеўскія хіпстары з кавярняў трэцяй хвалі, айцішнікі, і інтэлектуальна-крэатыўная бурбалка.
Большасць людзей (акрамя вайскоўцаў, у якіх ёсць канкрэтныя прэтэнзіі да Сырскага) падтрымліваюць Фёдарава, бо ў постсавецкай Усходняй Еўропе дагэтуль жыве інфантыльнае ўяўленне пра міністэрскую пасаду як такую, якая мусіць быць чыста бюракратычна-тэхнакратычнай. Палітычны складнік часта проста ігнаруецца (альбо проста выносіцца за дужкі), а між іншым ён застаецца ключавым.
Жыве моцная і невыкараняльная вера ў непагрэшнага тэхнакрата (якая ў выпадку з Фёдаравым памножаная на раздзьмутае эга ўсходнееўрапейскай IT-бурбалкі, якая лічыць сябе пупам зямлі). Жыве ўяўленне, што бізнэс-практыкі са сферы, якая стала паспяховай шмат у чым праз спрыяльную міжнародную кан'юнктуру і волю Божую, можна спакойна і лёгка скапіяваць і маштабаваць на дзяржаўнае ўпраўленне, абарону і палітычную сферу. Лічбавізаваць дзеля лічбавізацыі.
Мала хто разумее, што гэта так не працуе, і што нават у краіне, якая ваюе, міністр абароны гэта палітычная пасада. І калі ты прайграеш апаратную барацьбу — ты ідзеш з пасады. І ніякая статыстыка па колькасці распрацаваных дронаў і іншых тэхнічна-бюракратычных дэталяў не можа гэта перакрэсліць.
Сіл і перамогі ўкраінскаму войску і палітычнаму кіраўніцтву.
Чытайце таксама:
«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна
Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім
Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска
Зяленскі прапанаваў новую пасаду былому міністру абароны, але той адмовіўся
Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны
Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім