БЕЛ Ł РУС

У адной з арганізацый работнік афіцыйна працаваў менш за 5 хвілін у дзень

17.07.2026 / 22:04

Nashaniva.com

Падчас праверкі адной з арганізацый у Беларусі высветлілася, што супрацоўнік, адказны за ўнутраны кантроль за апрацоўкай персанальных даных, афіцыйна меў працоўны дзень працягласцю ўсяго 4 хвіліны 48 секунд, паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jan Philipp Strobel picture alliance via Getty Images

Паводле вынікаў праверкі, за такі кароткі час немагчыма належным чынам выконваць ускладзеныя абавязкі. Акрамя таго, нават гэтыя некалькі хвілін супрацоўнік праводзіў па-за офісам наймальніка.

У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных адзначылі, што такі фармальны падыход да арганізацыі працы адказнага спецыяліста стаў адной з прычын сур'ёзных парушэнняў заканадаўства аб абароне персанальных даных, выяўленых у дзейнасці праверанай арганізацыі.

Чытайце таксама:

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў

У Беларусі збіраюцца спрасціць працаўладкаванне замежных дактароў і аптэкараў

Каментары да артыкула