У Беларусі збіраюцца спрасціць працаўладкаванне замежных дактароў і аптэкараў
Беларускія ўлады плануюць і далей пашыраць спіс дэфіцытных прафесій, а таксама разглядаюць магчымасць адмяніць неабходнасць спецыяльных дазволаў для асобных катэгорый спецыялістаў, у тым ліку дактароў-інтэрнаў і правізараў, паведаміла прадстаўніца Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Наталля Кульбіцкая.

Паводле слоў чыноўніцы, у 2025 годзе ў краіну на працу прыехалі больш за 48 тысяч замежнікаў і асоб без грамадзянства, а за першы квартал 2026 года — яшчэ больш за 16 тысяч. Апошні раз рост працоўнай міграцыі падобнай інтэнсіўнасці назіраўся ў 2014 годзе, калі ў Беларусь сталі масава прыязджалі жыхары акупаваных Расіяй Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.
З 2023 года ў Беларусі дзейнічае спрошчаны парадак працаўладкавання замежнікаў па прафесіях, якія лічацца дэфіцытнымі. У такіх выпадках наймальнікам не трэба атрымліваць спецыяльны дазвол. Паводле звестак МУС, амаль 80 працэнтаў замежных работнікаў працаўладкоўваюцца менавіта па гэтай схеме.
Прадстаўнікі дзяржаўных органаў адзначаюць, што беларускія наймальнікі гатовыя прымаць замежных работнікаў, нягледзячы на дадатковыя абавязкі. Паводле заканадаўства, працадаўца нясе адказнасць за такога супрацоўніка, а таксама забяспечвае яму сацыяльныя гарантыі і медыцынскае абслугоўванне.
Разам з тым рост попыту на замежную працоўную сілу прывёў да з'яўлення нядобрасумленных пасярэднікаў. Паводле інфармацыі Мінскага гарвыканкама, некаторыя аутстафінгавыя кампаніі размяшчаюць сумнеўныя вакансіі, наймаюць замежнікаў, а затым накіроўваюць іх працаваць у іншыя рэгіёны, што можа супярэчыць патрабаванням міграцыйнага заканадаўства.
Для ўзмацнення кантролю ў Савет Міністраў ужо ўнесены праект змяненняў у закон аб знешняй працоўнай міграцыі. Прапануецца стварыць спецыяльны рэестр аутстафінгавых агенцтваў, вызначыць іх абавязкі і ўвесці адказнасць за парушэнні пры працаўладкаванні замежных грамадзян.
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары
На своих просто наплевали. Кого посадили, кого выдавили из страны, кого уволили.
Спасибо медработникам Беларуси за то, что они делали в 20-м году. И чужие жизни спасали во время ковида, и свои голоса отстаивали после "выборов".
Всегда уважал наших медиков. Но тот год поднял их в моих глазах на недосягаемую высоту.