Грамадства22

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана

Беларусь выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы па прыёме і працаўладкаванні працоўных мігрантаў з Узбекістана. Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка падчас працоўнай паездкі ў Глыбоцкі раён, дзе ён азнаёміўся з тым, як арганізаваныя прыём і размяшчэнне замежных работнікаў, піша БелТА.

Фота: БелТА

Паводле слоў Ігара Сергеенкі, у краіне дзейнічае неабходная прававая база, якая рэгулюе пытанні прыёму, працаўладкавання і знаходжання грамадзян іншых дзяржаў. У пачатку ліпеня Беларусь і Узбекістан падпісалі міжурадавае пагадненне, якое вызначае парадак адбору работнікаў, іх накіравання, рэгістрацыі, працаўладкавання і далейшага кантролю.

Першая арганізаваная група грамадзян Узбекістана ўжо прыбыла ў Беларусь. Яны будуць працаваць у васьмі раёнах Віцебскай вобласці, а таксама ў Віцебску і Наваполацку. Найбольш іх збіраюцца выкарыстаць у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Аднак жа адразу пасля прыбыцця ўзбекскіх работнікаў аказалася, што ўмовы, якія ім насамрэч прапанавалі, значна адрозніваюцца ад дэклараваных, што выклікала канфлікт. Пасля яго ўдалося прынамсі часова прытушыць павышэннем заробкаў і паляпшэннем жыллёвых умоў.

Тым не менш, Ігар Сергеенка ўвогуле адмаўляе наяўнасць праблем. Ён адзначыў, што мясцовыя органы ўлады нібыта своечасова арганізавалі ўсе неабходныя працэдуры: забяспечылі работнікаў жыллём, азнаёмілі з месцам працы, заключылі працоўныя дамовы, арганізавалі праходжанне медыцынскага агляду і пастаноўку на ўлік у органах унутраных спраў. Паводле яго слоў, беларускі бок цалкам выканаў усе неабходныя ўмовы.

Каментары2

  • Дочка твая
    17.07.2026
    Не думайте, узбеки молчать не будут. Они за ножи берутся легко. Караев знает
  • ветерок
    17.07.2026
    узбеки наклонили ненаклоняемых)))

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць