БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

21.07.2026 / 15:16

Nashaniva.com

Палітык сёння пракаментаваў сітуацыю з мігрантамі з Узбекістана.

Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка зазначыў, што прэзідэнт Узбекістана папрасіў яго не толькі пра працаўладкаванне сваіх грамадзян, але перш за ўсё пра пастаўкі мяса і малака, піша БелТА.

«У іх не хапае зямлі, у іх няма вады (недастаткова водных рэсурсаў. У нас дастаткова і зямлі, і вады. Мы можам вырабляць мяса і малако», — сказаў ён і дадаў, што бакі дамовіліся аб прыездзе ў Беларусь работнікаў з Узбекістана, каб хутчэй і больш эфектыўна вырашыць пытанне з пастаўкамі неабходнай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Разам з тым Лукашэнка звярнуў увагу, што калі нехта мае намер ехаць у Беларусь, каб атрымліваць «вельмі вялікія грошы» ў эквіваленце некалькіх тысяч даляраў, то лепш разгледзець, напрыклад, варыянт працаўладкавання ў Расіі.

«Там яны могуць уладкавацца на нафтавыя промыслы ці на іншыя аб'екты, працаваць і атрымліваць вельмі высокі заробак», — сказаў ён.

«Да нас яны прыедуць для таго, каб, яшчэ раз падкрэсліваю, вырабляць мяса, малако, іншую сельскагаспадарчую прадукцыю і пастаўляць яе на радзіму. Чым вышэйшая прадукцыйнасць, чым больш тавараў яны вырабяць, тым большы будзе заробак. І яны змогуць распараджацца ім так, як захочуць», — заявіў ён

«Калі вам людзі з боку не патрэбныя — не бярыце. Я вас не прымушаю іх браць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што тыдзень таму ў інтэрнэце з'явілася відэа, запісанае працоўнымі мігрантамі з Узбекістана, у якім яны наракалі на прапанаваны ім заробак у 500 даляраў, пры гэтым жыллё і харчаванне, з іх слоў, яны павінны былі аплачваць самастойна. Яны заяўлялі, што пры такіх умовах гатовыя адмовіцца ад працы і вярнуцца на радзіму.

На відэа адрэагавалі прапандысты, а адзін з працоўных мігрантаў запісаў новае, дзе сказаў пра заробак у 700 даляраў.

На сітуацыю адрэагавалі ўлады, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў сказаў, што працоўныя мігранты ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах, а старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка заявіў, што ўлады выконваюць усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана

Чытайце таксама:

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць

Кубракоў: Працоўныя мігранты ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты

Каментары да артыкула