Грамадства1010

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць

Ва ўзбекскім тэлеграм-канале «Migrantlar 24 | Мусофирлар» з'явілася відэа аднаго з мужчын, якія прыехалі на працу ў Беларусь. Ён называе сябе аўтарам відэа, на якім выказваецца незадаволенасць умовамі працы, і заклікае ўсіх яго неадкладна адусюль выдаліць, бо цяпер усё ўжо, маўляў, куды лепей, чым было раней.

Скрыншот з відэа

«Шаноўныя грамадзяне, калі ласка, хуценька выдаліце відэа, якое я распаўсюдзіў. Калі вы размясцілі яго на сваіх каналах, выдаліце ўсе. Тое відэа было знята ў першы дзень, у першы дзень на новай працы, калі мы толькі прыехалі…

Тая праца аказалася іншай, а вось цяпер… Гэта новая праца, нам усім яе прапануюць. Зараз яны забяспечваюць працай вось гэтую колькасць людзей.

Тады я таксама здымаў відэа, сам здымаў. Была суполка для грамадзян Узбекістана, і вось у гэтай суполцы «Узбекістан-Беларусь» я падзяліўся відэа, каб паказаць, у якіх умовах знаходзяцца тыя, хто прыехаў і яшчэ не з’ехаў, паказаць, што вось у нас такія ўмовы. А вы ўзялі і распаўсюдзілі гэта па ўсіх сацыяльных сетках. Не рабіце так больш ніколі.

Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку, даюць бясплатнае жыллё…», — сцвярджае мужчына.

Раней на запісе, зробленым, імаверна, у Віцебску, вялікая група мужчын звяртаецца да кіраўніка (хакіма) Андыжанскай вобласці Шухратбека Абдурахманава і скардзіцца на ўмовы, якія ім прапанавалі пасля прыезду.

Паводле іх слоў, падчас сустрэчы з прадстаўніком працадаўцы ім паведамілі, што заробак складзе каля 500 долараў на месяц, а выдаткі на харчаванне і пражыванне яны павінны будуць несці самастойна.

«Ён сказаў: калі ёсць праца больш чым на 500 даляраў, дык ідзіце, я больш грошай не дам. Заробак — 500 даляраў, харчаванне за твой кошт, за жыллё сам плаціш», — расказваюць мігранты.

Яны сцвярджаюць, што на такія ўмовы не пагадзіўся ніхто.

«Усе астатнія мы — не, за 500 даляраў працаваць не будзем», — кажуць яны.

Адзін з мужчын тлумачыць, што пасля аплаты асноўных выдаткаў ад заробку амаль нічога не застанецца.

Каментары10

  • Ценные иностранные специалисты
    15.07.2026
    Хоть кто-то может в этой стране отстаивать свои права и интересы. Привелегированная каста прям какая-то. Что не позволено в Беларуси беларусу, то позволено узбеку
  • лол
    15.07.2026
    Ценные иностранные специалисты, дзе яны адстаялі правы? Спалохана выбачаюцца і просяць прыбраць першы запіс. 700 замест 500 гэта проста лол
  • Конь незацугляны
    15.07.2026
    Ну вось і добра, а то я ўжо пачаў хвалявацца, неяк няёмка перад добрым узбецкім народам. Але, хлопцы, выбачайце, калі ласка, умоўна 300 тыс. вас мы не пацягнем на такіх умовах. Толькі, калі 12*6 ці па-стаханаўску. Беражыце сябе.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну26

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын11

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну26

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць