БЕЛ Ł РУС

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку

21.07.2026 / 17:23

Nashaniva.com

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падчас прэс-канферэнцыі з федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам пацвердзіў, што 12—14 ліпеня ў Баку нібыта без ведама афіцыйных уладаў прайшла неафіцыйная сустрэча былых высокапастаўленых прадстаўнікоў Германіі і Расіі, прысвечаная магчымым шляхам спынення вайны ва Украіне.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: azertag.az

Паводле слоў Аліева, азербайджанскі бок не ўдзельнічаў у перамовах, аднак даныя пра рэйсы пацвярджаюць факт сустрэчы. Прэзідэнт Азербайджана адзначыў, што Баку можа толькі вітаць такія кантакты, калі іх мэтай было садзейнічанне спыненню вайны:

«Я не магу каментаваць дэталі, паколькі мы не прысутнічалі на сустрэчы. Аднак даныя пра рэйсы дазваляюць мне сцвярджаць, што сакрэтная сустрэча ў Баку сапраўды адбылася. Калі гэта сустрэча была заклікана спрыяць спыненню вайны паміж Расіяй і Украінай, мы можам толькі вітаць гэта».

Паводле даных азербайджанскай памежнай службы, 12 ліпеня ў краіну прыбылі былы прэм’ер Брандэнбурга Маціяс Платцэк і экс-кіраўнік ведамства канцлера Германіі Рональд Пофала.

Неўзабаве пасля іх у Азербайджан прыехалі людзі, набліжаныя да Уладзіміра Пуціна — былы старшыня ўрада Расіі Віктар Зубкоў і старшыня Рады пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадскай супольнасці і правах чалавека Валерый Фадзееў.

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што яго ўрад у сустрэчы не ўдзельнічаў і яму нічога пра яе не вядома.

Чытайце таксама:

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Лаўроў заявіў, што Расія будзе ваяваць да поўнай капітуляцыі Украіны

Залужны: Не варта лічыць, што Расія ўжо прайграла вайну

Каментары да артыкула