БЕЛ Ł РУС

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

21.07.2026 / 23:02

Nashaniva.com

43‑гадовы Міхаіл Драпаты, новы галоўнакамандуючы УСУ, прызначаны замест Аляксандра Сырскага, асабіста кіраваў групай БМП, якая ў 2014 годзе знішчыла барыкады расійскіх штурмавікоў у Марыупалі.

Міхаіл Драпаты

43‑гадовы генерал-маёр Міхаіл Драпаты — выпускнік Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Украіны імя Чарняхоўскага. Па адукацыі ён танкіст. У баявых дзеяннях ён удзельнічае з самага іх пачатку ў 2014 годзе.

У пачатку Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) Драпаты камандаваў батальёнам 72‑й асобнай механізаванай брыгады. 9 мая 2014 года батальён пад яго камандаваннем выканаў баявое заданне ў Марыупалі.

У чэрвені 2014‑га ён удзельнічаў у рэйдзе ўздоўж мяжы з Расіяй, утрымліваў Савур-магілу і здзейсніў паспяховы прарыў праз «Ізварынскі кацёл». Цікавы факт — Міхаіл Драпаты знаходзіўся ўнутры «лятучай БМП», якая разбурыла барыкаду, збудаваную расіянамі ў Марыупалі.

У 2016 годзе Драпаты стаў начальнікам штаба і першым намеснікам камандзіра 30‑й асобнай механізаванай брыгады, у 2016‑2019 гадах быў камандзірам 58‑й асобнай мотапяхотнай брыгады.

Падчас контрнаступлення УСУ на поўдні Украіны восенню 2022 года камандаваў аператыўнай групоўкай войскаў «Херсон», браў непасрэдны ўдзел у вызваленні Херсона. У лютым 2024‑га яго прызначылі намеснікам начальніка Генштаба УСУ, у маі прызначаны камандуючым аператыўна-тактычнай групоўкай «Харкаў», а ў лістападзе — камандуючым Сухапутнымі войскамі УСУ.

20 кастрычніка 2025 года Міхаіл Драпаты ўзначаліў Групоўку аб'яднаных войскаў.

Чытайце таксама:

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца

Каментары да артыкула