Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»
Ілан Маск заявіў, што «Грок» (штучны інтэлект, створаны кампаніяй xAI пад кіраўніцтвам Маска) зробіць сваю версію фільма пра Адысея.
Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images
«Да канца гэтага года Grok Imagine створыць паўнаметражны фільм па «Адысеі», які будзе гістарычна дакладным і захавае мастацкі дух Гамера», — напісаў мільярдэр у X.
Цяпер у пракаце «Адысея» Крыстафера Нолана, якая збірае рэкордныя для рэжысёра грошы ў пракаце і шмат абмяркоўваецца. Гэты фільм зняты на камеру IMAX з кінастужкай шырынёй 70 мм.