Кіно77

«Адысея» Нолана сабрала за ўік-энд рэкордныя для рэжысёра $264 мільёны

Экранізацыя паэмы Гамера з Мэтам Дэйманам выйшла ў 73 краінах і паказала найлепшыя вынікі ў Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі. Амаль чвэрць стартавых збораў забяспечыў фармат IMAX.

Мэт Дэйман год гадаваў бараду для здымкаў у фільме

Фільм Крыстафера Нолана «Адысея» сабраў $264,1 млн за першы ўік-энд сусветнага пракату, стаўшы самым паспяховым стартам у кар’еры рэжысёра, паведамляюць Variety і The Wrap.

Карціна вытворчасці Universal зарабіла $124,5 млн у ЗША і Канадзе і $139,6 млн на міжнародных рынках. Гэта найбуйнейшы сусветны дэбют сярод фільмаў Нолана, які перасягнуў вынік «Цёмнага рыцара: Адраджэнне легенды» (2012), які за першы ўік-энд сабраў $249 млн. Гэтыя паказчыкі не ўлічваюць інфляцыю і змяненне кошту квіткоў.

Фільм Нолана «Адысея» — экранізацыя аднайменнай старажытнагрэчаскай паэмы Гамера, якая распавядае пра цара Ітакі Адысея, які пасля заканчэння Траянскай вайны спрабуе вярнуцца дадому да жонкі Пенелопы і сына Тэлемаха.

У фільме зняліся Мэт Дэйман, Эн Хэтуэй (Пенелопа), Том Холанд (Тэлемах), Роберт Пацінсан (Антыной), Джон Бернтал (Менелай), Зендэя (Афіна), Лупіта Нуонга (Алена Прыгожая), Шарліз Тэран (Каліпса), Міа Гот (Меланфо). Ад імя аэда (старажытнагрэцкага сказіцеля) увесь фільм гаворыць рэпер Трэвіс Скот.

Каментары7

  • ололо
    20.07.2026
    Постмадэрн, мо паглядзіш спачатку, ісцінны грэк?)
  • Сіні філ
    20.07.2026
    Зноў Нолан зрабіў усё панурым, шэрым, нудным.
    Музычныя грымноты і хуткі мантаж ён блытае, як заўжды, з эпічнасцю.
    А героя (! не якога небудзь, а майстра хітрыкаў, нашчадка бога хітруна Гермеса і пястуна багіні кемлівасці Афіны) зрабіў нейкім убогім лузерам, які не перастае ныць і ўспамінаць "грахі" (ён іх лічыў подзвігамі і хваліўся ўсім, у тым ліку багам!). Багоў і іх ролі ў гісторыі наогул няма. А як інакш у сучаснага Галівуда - няма ні веры, ні маралі, ні прынцапаў, ні гераізму, нічога - толькі вечны грэх белага чалавека, праз які ён мусіць страдаць.
    Таму і Тэлемах кастрыраваны зусім, нават ня ўдзельнічае ў фінале, дзе ён мусіць стаць мужчынай забіваючы тых, хто апаганіў яго дом... А стаіць, як куколд.

    Маўляў, вы мусіце страдаць, а вашы дзеці будуць жыць у эмаскулірваным лімба.


    Шэдэўр, будзе 20 намінацый на Оскар.
  • Сіні філ
    20.07.2026
    ололо,

    Топавы момант фільма.
    Індус кажа грэку, які прамаўляе па-грэцку, з акцэнтам на англійскай: - Мы тут грэкі!

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі44

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін2

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі44

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць