БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў указ аб восеньскім прызыве

22.07.2026 / 19:48

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня падпісаў указ «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: тэлеграм-канал Унутраных войскаў МУС

Згодна з дакументам, у верасні — лістападзе 2026 года на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве будуць прызваныя грамадзяне Беларусі мужчынскага полу, якім на момант прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку.

Таксама прызыву падлягаюць грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку ад службы.

Адначасова прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай службы, якія адслужылі ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Указ павінен дазволіць дзяржаўным органам, мясцовым выканаўчым і распарадчым структурам своечасова правесці ўсе неабходныя мерапрыемствы, звязаныя з арганізацыяй прызыву грамадзян на тэрміновую службу і службу ў рэзерве.

Чытайце таксама:

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове

Каментары да артыкула