Грамадства1414

Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове

На СТБ у праграме Рыгора Азаронка «Так! Але…» прапагандысты задаліся пытаннем: «Беларуская мова: ці патрэбная яна тым, хто гаворыць па-руску?»

Адзін з аргументаў гэтай абуральнай дыскусіі прывёў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце 62‑га цэнтральнага вузла сувязі Міністэрства абароны Станіслаў Бажычка.

— Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове? — спытаў яго Азаронак.

— Бывае па-рознаму насамрэч. Але, як правіла, ад 30 да 50%, — адказаў той.

— 30% усіх прызыўнікоў? — перапытаў Азаронак.

— Так точна, на прысязе. У маім досведзе, калі я працую як ідэолаг у межах прыняцця вайсковай прысягі, велізарная колькасць людзей выказвае жаданне прымаць прысягу на беларускай мове. Гэта чуваць, усе камандзіры гэта чуюць. Ніхто ніколі нікому не забараніў прымаць прысягу на беларускай мове, — адказаў той.

Каментары14

  • Добрая навіна
    23.04.2026
    То бок прысягаюць Беларусі, а не сіпатаму.
  • Вынікі беларушчыны
    23.04.2026
    Беларусь, адзіная краіна ў Эўропе, гдзе выбар роднай мовы - грамадзянскі подзвіг.
    Як вам беларушчына, падабаецца?
  • Вынікі
    23.04.2026
    Вынікі беларушчыны ,
    Беларушчына падабаецца, гвалтоўна ўсталяваная антыбеларуская ўлада ў Беларусі не падабаецца. Недзяржаўныя недабразычліўцы беларушчыны таксама не падабаюцца.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць