Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»
Пасля серыі атак украінскіх беспілотнікаў на свае склады расійскі маркетплэйс Wildberries, як выглядае, прыбраў са свайго мабільнага дадатку раздзел «Усё для СВА», у якім прадаваліся тавары, што могуць выкарыстоўвацца расійскімі вайскоўцамі падчас вайны ва Украіне.
Пажар склада Wildberries каля Электрасталі пад Масквой
У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца скрыншоты, якія сведчаць, што гэты раздзел больш не адлюстроўваецца ў дадатку. Выдаленыя і адпаведныя тэгі.
Раней у ім можна было знайсці тактычнае адзенне, элементы экіпіроўкі, рыштунак і іншыя тавары. Паводле самой кампаніі, асартымент налічваў дзясяткі тысяч пазіцый ад розных прадаўцоў.
Можна меркаваць, што выдаленне раздзела непасрэдна звязана з нядаўнімі атакамі на лагістычныя аб'екты Wildberries. Праўда, самі адпаведныя тавары, як адзначаецца, усё адно засталіся, проста іх прадаюць у звычайных, «мірных» раздзелах. Напрыклад, бронекамізэлькі прадаюць у раздзеле «Спорт», а FPV-дроны — у раздзеле «ТБ, Аўдыё, Фота, Відэатэхніка».
Чытайце таксама:
Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу
На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі
Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні