Грамадства1515

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі

Дызайнерка Людміла Лабкова распавяла, што на складах Wildberries згарэла больш за пяць тысяч вырабаў яе брэнда.

Людміла Лабкова. Фота: інстаграм @ludmila_labkova_brand

«Форс-мажор на складах Wildberries закрануў і нас — некалькі партый, у якія мы ўклалі душу, зніклі за лічаныя гадзіны. Мы не можам вывезці рэчы са складаў — вы бачыце, што сёння (зварот запісаны 22 ліпеня. — НН) было падарвана яшчэ два. І мы разумеем, што мы згубім усё. Пакуль яшчэ нешта засталося на складах, я вас прашу, купіце сабе тое, што вам падабаецца», — заклікае дызайнерка прыхільнікаў яе творчасці.

Скрыншот: інстаграм @ludmila_labkova_brand

Тых, каму адзенне непатрэбнае, Людміла просіць усё роўна аформіць заказ і пасля вярнуць яго як брак.

«Тады рэч вернецца да нас на пункты выдачы і захаваецца да лепшых часоў».

Скрыншот: інстаграм @ludmila_labkova_brand

Людміла Лабкова займаецца модай амаль 25 гадоў, спецыялізуецца на адзенні для жанчын з натуральных матэрыялаў, у тым ліку — для памераў плюс-сайз. У 2018 годзе яна таксама рабіла парадную форму для беларускай дэлегацыі да зімовых Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі. На дадзены момант на сайце Wildberries даступная 181 адзінка рэчаў яе аўтарства розных памераў.

Пра тое, што іх тавары дагараюць на складах, падзяліліся і ў кампаніі Made4U, якая выпускае адрыўныя календары і падарункі.

Скрыншот: інстаграм @made4u.by

Беларускія кампаніі, якія сутыкнуліся з падобнай праблемай, па магчымасці пераходзяць на выгрузку выключна з беларускіх складаў і продаж на айчынных пляцоўках.

«Гэта будзе даўжэй па часе, але бяспечней», — загадзя папярэджваюць кліентаў.

Пацярпела і фірма Modum, якая захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі. Закранулі атакі УСУ і дзясяткі іншых бізнэсаў.

Пры гэтым за 11 дзён да атакі маркетплэйс зняў з сябе адказнасць за магчымыя страты ад удару беспілотнікаў. Праўда, пакуль да канца няясна, ці закране гэта і прадаўцоў з Беларусі.

Каментары15

  • Ф
    23.07.2026
    Ёй трэба да рускіх па дапамогу звярнуцца. Рускія жэ сваіх не брасают, ну!
  • Віленчук
    23.07.2026
    Прадаеш на расейскіх маркетплйэсах - калабарант. Варта такіх зьбіраць, каб у будучыні судзіць.
  • Андрусь
    23.07.2026
    Як можна дадумацца захоўваць тавар у краіне, якая знаходзіцца ў стане вайны з іншай краінай? У Сектар Газа ці ў Іран яна таксама тавар павезла б на захаванне і распродаж?
    Адны едуць адпачываць на вайну, іншыя тавары на вайне хочуць зберагчы. Дзе ў людзей цяма?

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага41

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць